ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Закладка для кнігі
Сучасная Беларусь

Дзіцячы пакой запрашае

Дзіцячы пакой запрашае
Іншыя навіны

21 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі “Мама, тата, я – здаровая сям’я”.


Хлопчыкам і дзяўчынкам прапануецца пабываць у ролі сапраўдных майстроў па вырабе арыгінальнай карціны “Мая сям’я”. Дзеці будуць выкарыстоўваць для аплікацыі пластылін, каляровую паперу і дэкаратыўныя элементы.

Наведвальнікаў чакаюць вершы, тэматычныя заданні, загадкі-падманкі, галаваломкі, для вырашэння якіх трэба праявіць веды і кемлівасць, а таксама вясёлыя гульні і спаборніцкія фізкультхвілінкі.

Запрашаюцца дзеці 5–10 гадоў.
Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам