ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Краязнавец – пра аўтографы Чорнага і Караткевіча, пра вяртанне забытых імёнаў
Стартап у малым горадзе: інфармацыйныя рэсурсы ВЧЗ для развіцця эканомікі рэгіёнаў

Экскурсія напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Экскурсія напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Іншыя навіны

1 ліпеня, напярэдадні Дня Рэспублікі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі хопчыкі і дзяўчаткі са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў сельскай школы вёскі Брожа Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Для іх была праведзена экскурсія “Помнім боль і страты твае, Беларусь...” у рамках цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Дзеці пазнаёміліся з архітэктурай, мастацкім афармленнем бібліятэкі, сістэмай заказу, дастаўкі і выдачы дакументаў.

Частка экскурсіі прайшла ў форме інтэрактыўных заняткаў, падчас якіх юныя экскурсанты даведаліся пра жыццё і творчасць П. Панчанкі, А. Куляшова, М. Танка, убачылі ўнікальныя дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, звязаныя з тэмай Вялікай Айчыннай вайны, прынялі ўдзел у віктарыне. Для хлопчыкаў і дзяўчынак дэманстраваўся мультыплікацыйны фільм "Лыжка для салдата" па матывах апавядання Янкі Маўра "Драўляная лыжка".

У канцы экскурсіі госці падняліся на аглядную пляцоўку і палюбаваліся Мінскам з вышыні птушынага палёту.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай і гісторыяй, на экскурсіі з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці знакамітых беларусаў: Францыска Скарыны, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага, Янкі Маўра, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Марка Шагала, Івана Шамякіна.

Заяўкі прымаюцца з 10.00 да 18.00 кожны дзень, акрамя нядзелі.

Тэлефоны для запісу: (8 017) 293 29 66293 28 53.

Матэрыял пададзены экскурсійна-метадычным аддзелам.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам