ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круглы стол, прысвечаны камплектаванню бібліятэчных фондаў
Пейзаж за акном

Галоўнай бібліятэцы Віцебшчыны 90 гадоў!

Галоўнай бібліятэцы Віцебшчыны 90 гадоў!
Іншыя навіны

24–25 кастрычніка прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна.

У першы дзень у галоўным кнігасховішча Віцебскай вобласці адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя бібліятэкі ў гісторыі малой радзімы”.

1-Vitebsk-90.jpgНа пасяджэнні дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі агучыў даклад на тэму “Нацыянальная і абласная: патэнцыйныя магчымасці па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна”, у якім падкрэсліў, што супрацоўніцтва паміж нацыянальнай і рэгіянальнымі бібліятэкамі мае вялікія перспектывы.

Напрыканцы канферэнцыі ўдзельнікаў запрасілі на адкрыццё аддзела краязнаўчай літаратуры пасля пераезду і рэканструкцыі.

Скончыўся першы дзень святочным вечарам у Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі.

25 кастрычніка прайшоў праблемна-арыентаваны круглы стол “Бібліятэкі ў інфармацыйным грамадстве: актуальныя пытанні дзейнасці”.

На пасяджэнні старшынствавалі і выступалі з дакладамі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі.

Загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марына Пшыбытка падрыхтавала даклад “Беларусь бібліятэчная: нам ёсць чым ганарыцца!”, у якім прадставіла новы анлайн-рэсурс “Беларусь бібліятэчная”.

Людміла Кірухіна, галоўны рэдактар рэдакцыі перыядычных выданняў і выданняў з працягам, выступіла на тэму “Самаадукацыя як галоўная ўмова развіцця прафесійных кампетэнцый бібліятэкараў”, пазнаёміўшы удзельнікаў з выданнямі Нацыянальнай бібліятэкі.

5-Vitebsk-90.jpg

Напрыканцы круглага стала галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Бацян і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі адказалі на пытанні прысутных на пасяджэнні і абмеркавалі з імі магчымасці ўдасканалення работы бібліятэк.

Далей удзельнікі сустрэчы адправіліся на адкрыццё выстаўкі “Берлінскія міфы” Райнхарда Кляйста, а пазней – на экскурсіі па Віцебскай абласной бібліятэцы і Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам