ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Галоўнай бібліятэцы Віцебшчыны 90 гадоў!
Да 70-годдзя паэта-песенніка Фёдара Баравога

Пейзаж за акном

Пейзаж за акном
Іншыя навіны

24 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Пейзаж за акном”.

Захаваць яркія фарбы восені, пярэстую рознакаляровасць лістоты і асаблівую прыгажосць асенняга неба дзеці змаглі, калі аб’ядналі ў адну карцінку малюнак з аплікацыяй.

Для творчага натхнення дзеці разглядалі карціны вядомых мастакоў на тэму восеньскай прыроды, слухалі класічную музыку, глядзелі музычны мультфільм “Калі бачыш на карціне...” і ў канцы заняткаў зразумелі, якімі рознымі могуць быць пейзажы.

Свой настрой і ўспрыманне яркай і сонечнай восені дзеці адлюстравалі ў малюнку.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам