ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Працягнуты тэставы доступ да ЭІР выдавецтва Springer Nature
Шах і мат! У бібліятэцы пачаліся спаборніцтвы па самым інтэлектуальным відзе спорту

Інфармацыйныя рэсурсы ВЧЗ для беларускіх вучоных

Інфармацыйныя рэсурсы ВЧЗ для беларускіх вучоных
Іншыя навіны

28 і 29 мая віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сумесна з міжнародным выдавецтвам Wiley прадставілі беларускім вучоным электронныя інфармацыйныя рэсурсы для навуковай дзейнасці.

Семінары-прэзентацыі прайшлі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

Беларускім бібліятэкам і арганізацыям – партнёрам па віртуальнай чытальнай зале сёння даступны шырокі спектр вядучых сусветных навуковых баз даных, у якіх прадстаўлена інфармацыя па розных галінах ведаў. Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марыя Дамоўская, Вячаслаў Брычкоўскі і Артур Марудзін пазнаёмілі ўдзельнікаў семінараў з іх зместам і магчымасцямі выкарыстання ў айчынных навуковых даследаваннях. Вялікую цікавасць у слухачоў выклікала інфармацыя аб ініцыятыве адкрытага доступу пры арганізацыі інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці.

Асаблівасці пошуку навуковай інфармацыі на электроннай платформе Wiley для ўдзельнікаў семінараў прэзентавала Наталля Каліцава, прадстаўнік выдавецтва ў СНД.

Доступ да інфармацыйных рэсурсаў Wiley адкрыты для ўсіх карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі.

Прэзентацыя Наталлі Каліцавай

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам