ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацый міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Літвы
V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па праблемах стандартызацыі

Інтэрнэт-рэклама: вынікі і перспектывы. Рэкламныя магчымасці Яндэксу

Інтэрнэт-рэклама: вынікі і перспектывы. Рэкламныя магчымасці Яндэксу
Іншыя навіны

19 чэрвеня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся практычны семінар “Інтэрнэт-рэклама: вынікі і перспектывы. Рэкламныя магчымасці Яндэксу”.


Дадзенае мерапрыемства стала першым для Беларусі рэгіянальным семінарам кампаніі “Яндэкс”. У семінары прынялі ўдзел вядучыя супрацоўнікі расійскай кампаніі “Яндэкс”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай прадстаўлення беларускай аўдыторыі інтэрнэт-карыстальнікаў найноўшых магчымасцей праграмных прадуктаў, распрацаваных спецыялістамі Яндэксу.

Удзельнікі семінара выступілі з дакладамі на тэму анлайнавай рэкламы: яе класіфікацыі, аўдыторыі, структуры рынку. Расійскія і беларусія спецыялісты разважалі аб правілах стварэння рэкламнага паведамлення і мастацтве падбору лексікі для кантэкстнай рэкламы, аб алгарытме правядзення рэкламнай кампаніі, магчымасцях медыйнай і рэгіянальнай рэкламы на Яндэксе і інш.

Семінар сабраў больш за 600 слухачоў – прадстаўнікоў розных беларускіх кампаній, маркетолагаў шэрага дзяржаўных і прыватных арганізацый, супрацоўнікаў рэкламных агенцтваў, прадстаўнікоў веб-студый, распаўсюджвальнікаў рэкламы, навучэнцаў і студэнтаў навучальных устаноў Беларусі, а таксама ўсіх тых, каму цікава было даведцца пра магчымасці Яндэксу і сучасныя анлайнавыя рэкламныя тэхналогіі.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам