ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Швейцарыі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання
ААН для міру і дабрабыту народаў

Канферэнцыя “Спадчына Францыска Скарыны”

Канферэнцыя “Спадчына Францыска Скарыны”
Іншыя навіны

19 кастрычніка ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К. Глебава адбылося ўрачыстае адкрыццё навукова-практычнай канферэнцыі “Спадчына Францыска Скарыны”.


Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава, Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Прывітальнае слова ўдзельнікам даслаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар. У адкрыцці канферэнцыі прынялі ўдзел дырэктар каледжа Аляксандр Шантаровіч і іншыя.

На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі Алесь Суша, навуковы кіраўнік канферэнцыі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусь па навуковай і выдавецкай дзейнасці, кандыдат культуралогіі (“Кніжная спадчына Францыска Скарыны ў кантэксце развіцця мастацкай культуры Беларусі”), Таццяна Сапега, загадчык сектара навукова-праектнай работы (“Папулярызацыя кніжнай спадчыны Францыска Скарыны для дзяцей і моладзі ў рамках праекта «У госці да кніг» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”) і Кацярына Яршова, выкладчык МДМК імя Глебава (“А.К. Глебаў. Гісторыя стварэння помніка”).

На працягу двух дзён будуць працаваць секцыі "Жыццё і творчасць Францыска Скарыны" (кіраўнік секцыі Галіна Кірэева, загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі), "Літаратурная спадчына Францыска Скарыны" (кіраўнік Таццяна Карнілава, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі), "Мастацкая спадчына Францыска Скарыны", "70-годдзе МДМК імя Глебава" і іншыя.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам