ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дар удзельнікаў IV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Юбілей Азербайджанскай Нацыянальнай бібліятэкі

Х Агульны сход БАЕ

Іншыя навіны

18 лістапада 2008 года ў Азербайджанскай Нацыянальнай бібліятэцы ім. М.Ф. Ахундава адбыўся Х Агульны сход некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная Асамблея Еўразіі” (БАЕ).


У сходзе прынялі ўдзел дырэктара нацыянальных бібліятэк краін СНД (Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны), а таксама прадстаўнікі іншых бібліятэк і арганізацый – членаў БАЕ.

Сярод 13 пытанняў, прысвечаных бягучай дзейнасці бібліятэк садружнасці, асноўная ўвага ў ходзе сходу была нададзена пытанням ўзаемадзеяння БАЕ з СНД, CENL і ІФЛА, развіцця заканадаўства і нарматыўна-прававой базы дзейнасці бібліятэк БАЕ, рэалізацыі сумесных праектаў ў галіне фарміравання і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў.

Па пытаннях аб распрацоўцы заканадаўчай і нарматыўна –прававой базы дзейнасці бібліятэк садружнасці і ўзаемадзеянні з міжнароднымі арганізацыямі сход прыняў наступныя рашэнні:

  1. Працягнуць супрацоўніцтва з СНД у межах сумеснай работы з Пастаяннай камісіяй Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МПА СНД) па культуры, інфармацыі, турызму і спорту і Выканаўчым камітэтам Садружнасці Незалежных Дзяржаў (Выканкам СНД) у асобе аддзела па супрацоўніцтве ў галіне навукі, адукацыі і культуры.
  2. Адобрыць работу па стварэнні Мадэльнага бібліятэчнага кодэкса для дзяржаў-удзельніц СНД і рэкамендаваць яго для ўкаранення ў практыку работы бібліятэк садружнасці.
  3. Падтрымаць у цэлым Канцэпцыю фарміравання інфармацыйнай прасторы на базе прыгранічных бібліятэк дзяржаў-удзельніц СНД.
  4. Даручыць Нацыянальнай бібліятэцы краіны, міністр культуры якой старшынствуе ў Савеце па культурным супрацоўніцтве, выступіць каардынатарам узаемадзеяння БАЕ з дадзеным органам Выканкама СНД.
  5. Уключыць у план работы БАЕ на 2009 год распрацоўку падыходаў да збліжэння заканадаўства дзяржаў-удзельніц СНД, якое рэгламентуе архіўную і бібліятэчную справу; распрацоўку падыходаў да стварэння нарматыўна-прававой дакументацыі па ўліку электронных фондаў (рэсурсаў); удзел у распрацоўцы закона аб інтэлектуальнай уласнасці.
  6. Даручыць рускамоўнаму офісу ІФЛА пры РДБ каардынаваць работу бібліятэк садружнасці па супрацоўніцтве з ІФЛА, падрыхтоўцы рэгіянальнай сустрэчы бібліятэкараў СНД на канферэнцыі ІФЛА ў Мілане, вылучэнні кандыдатаў у пастаянныя камітэты ІФЛА.
  7. Нацыянальным бібліятэкам садружнасці ў месячны тэрмін прадставіць у рускамоўны офіс ІФЛА прапановы па вылучэнні кандыдатаў ад БАЕ ў кіруючыя органы ІФЛА.

Разгледзеўшы вынікі работы па рэалізацыі сумесных праектаў у галіне фарміравання і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку фарміравання бібліяграфічнай базы даных “Выданні нацыянальных бібліятэк”, праграмы “Інфармкультура-плюс”, праграмы “Музычна-бібліятэчная садружнасць нацыянальных бібліятэк”, сход прыняў наступныя рашэнні:

  1. Інфармацыю пра ход рэалізацыі праектаў прыняць да ведама.
  2. Членам БАЕ прымаць актыўны ўдзел у штогадовым папаўненні базы даных “Выданні нацыянальных бібліятэк”.
  3. Даручыць ініцыятарам праграмы - НДЦ Інфармкультура РДБ – дапрацаваць праект і прадставіць яго зместавае, тэхналагічнае і эканамічнае абгрунтаванне.

Сходам таксама былі разгледжаны прапановы па новых праектах: электронная бібліятэка дзяржаў-удзельніц СНД “Купалы садружнасці”, “Статыстычныя паказчыкі і крытэрыі эфектыўнасці дзейнасці нацыянальных бібліятэк”, фестываль культур краін ЕўрАзЭС.

У ходзе разгляду гэтых пытанняў сходам былі прынятыя наступныя рашэнні:

  1. Хадайнічаць перад Саветам па культурным супрацоўніцтве СНД пра адабрэнне праекта па стварэнні электроннай бібліятэкі дзяржаў-удзельніц СНД “Купалы садружнасці” і ўключэнні яго ў план работы на 2009 г.
  2. Рускамоўнаму офісу ІФЛА абмеркаваць з нацыянальнымі бібліятэкамі садружнасці прапановы праекта “Статыстычныя паказчыкі і крытэрыі эфектыўнасці дзейнасці нацыянальных бібліятэк” і ўнесці іх на разгляд наступнага сходу БАЕ.
  3. Прадстаўнікам нацыянальных бібліятэк увайсці ў склад нацыянальных дэлегацый і прыняць удзел у фестывалі культур краін ЕўрАзЭС, які адбудзецца ў Мінску ў маі 2009 г.

Па пытанні аб дзейнасці часопіса “Веснік Бібліятэчнай Асамблеі Еўразіі” прынятыя наступныя рашэнні:

  1. Справаздачу пра дзейнасць часопіса “Веснік Бібліятэчнай Асамблеі Еўразіі”прыняць да ведама.
  2. Стварыць Міжнародны рэдакцыйны савет з дырэктараў нацыянальных бібліятэк СНД, кіраўнікоў бібліятэчных асацыяцый.
  3. Зацвердзіць (у рабочым парадку) склад карэспандэнтаў часопіса або адказных за арганізацыю матэрыялаў у кожнай з краін-удзельніц БАЕ.
  4. Прыняць рашэнне аб тым, каб формай аўтарскага ганарару лічыліся 1-5 экземпляраў часопіса з публікацыяй аўтара.
  5. Прасіць аўтараў прадстаўляць анатацыю на англійскай мове.
  6. Рэкамендаваць членам БАЕ падтрымаць часопіс шляхам падпіскі і распаўсюджвання.

Сход таксама разгледзеў пытанні фінансава-гаспадарчай дзейнасці БАЕ.

Наступны сход БАЕ вырашана правесці ў межах юбілею Кыргызскай Нацыянальнай бібліятэкі 27 – 28 мая 2009 года ў Бішкеку.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам