ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларускія дыяменты
Прэзентацыя альбома “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура”

Круглы стол “Старажытнасці Навагрудчыны”

Круглы стол “Старажытнасці Навагрудчыны”
Іншыя навіны

25 лютага а 11-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх) ладзіцца круглы стол “Старажытнасці Навагрудчыны”.


Круглы стол будзе прысвечаны мінуламу Навагрудка як аднаму з найстаражытнейшых гарадоў і важных гістарычных цэнтраў Беларусі, а таксама Навагрудчыне як аднаму са знакавых рэгіёнаў Беларусі, асэнсаванню іх у агульнаеўрапейскім гістарычным і культурным кантэксце.

У пасяджэнні прымуць удзел кнігазнаўцы, гісторыкі, філолагі, культуролагі і краязнаўцы.

Ганаровым госцем мерапрыемства стане Мікалай Віктаравіч Нікалаеў, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, які з’яўляецца ўнікальным знаўцам гісторыі кніжнай культуры Беларусі і які ў гэтым месяцы адзначае свой юбілей.

М.В. Нікалаеў прадставіць навінку друку «Кніга цудаў Наваградскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі XVII стагоддзя: Даследаванне і тэкст» (Санкт-Пецярбург, 2015).

Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у мерапрыемстве!

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам