ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Полымя на палітры
Легенда беларускай бібліяграфіі

Круглы стол

Круглы стол
Іншыя навіны

12 мая 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала «Актуальные вопросы трансфера технологий. Информационное обеспечение инновационной деятельности. Государственно-частное партнерство», праведзенага ў рамках міжнародных выставачных мерапрыемстваў «Белорусский промышленный форум-2008».




Арганізатарамі выступілі Рэспубліканскі цэнтр трансферу тэхналогій, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, СНА «Конфедерация промышленников и предпринимателей», АТ «Минский столичный союз предпринимателей и работодателей», Рэспубліканская асацыяцыя прадпрыемстваў прамысловасці «БелАПП», выставачнае прадпрыемства «Экспофорум».
Мерапрыемства было праведзена пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Праграмы развіцця ААН у Беларусі.
На круглым стале былі абмеркаваны пытанні стварэння спрыяльнага інстытуцыйна-прававога асяроддзя, развіцця механізмаў матывацыі стымулявання трансферу тэхналогій, інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці, развіцця фінансавай інфраструктуры і венчурнага інвеставання, развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва і шматлікія іншыя пытанні.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў інавацыйнай інфраструктуры, органы дзяржаўнага кіравання, міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі, заснавальнікі, вядучыя спецыялісты прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, вядучыя навукоўцы, прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і вышэйшых навучальных устаноў.


Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам