ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Адкрыты доступ да ЭБС Znanium.Com
Новая экскурсія “У пачатку быў Полацк” у музеі кнігі

Кветкавы рай V

Кветкавы рай V
Іншыя навіны

29 лютага ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі “Кветкавы рай V”.


З прывітальным словам выступіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел мастак, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці бібліятэкі Фёдар Ястраб, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтральнага батанічнага сада, кандыдат біялагічных навук Іван Валадзько, мастак, фларыст Святлана Швайбовіч, жывапісец Віктар Данілаў.

Правядзенне выстаўкі “Кветкавы рай” стала ўжо добрай традыцыяй. Сёлета праект пашырыў свае межы. Яго ўдзельнікамі сталі не толькі жывапісцы, графікі, фотамастакі і творцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але і члены грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз фларыстаў”, якія прадставілі эксперыментальныя кампазіцыі з разнастайных матэрыялаў.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам