ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на II Міжнароднай канферэнцыі “Кніга і чытанне ў лічбавую эпоху”
Віншуем з 80-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Тамару Фёдараўну Загрышаву

Міністр культуры сустрэўся з калектывам Нацыянальнай бібліятэкі

Міністр культуры сустрэўся з калектывам Нацыянальнай бібліятэкі
Іншыя навіны

28 чэрвеня ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Мечыслававіча Маркевіча з калектывам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Мерапрыемства прайшло напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята беларускага народа – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі).

У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры: начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Наталля Дзмітрыеўна Хвір, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Ірына Уладзіміраўна Карповіч, начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Марына Браняславаўна Юркевіч.

Тэмы сустрэчы – роля гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму, патрыятычнае выхаванне грамадзян як прыярытэт дзяржаўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь.

У размове з супрацоўнікамі бібліятэкі Анатоль Мечыслававіч падзякаваў калектыву за працу, адзначыўшы, што ў аснове згуртаванасці грамадства ляжаць патрыятызм і любоў да Радзімы, патрыятызм выяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека, яго сэрцы. Міністр культуры падкрэсліў, што ў Год народнага адзінства неабходна ўмацоўваць беларускую дзяржаўнасць, узмацняць значнасць беларускай культуры ў патрыятычным выхаванні.

Kupala.jpg

У дзень памяці першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала тэматычную выставу-прагляд. У экспазіцыі – прыжыццёвыя выданні, рэдкія кнігі з уладальніцкімі надпісамі з асабістай бібліятэкі Івана Луцэвіча, здымак Янкі Купалы з аўтографам вядомага беларускага фатографа Яна Булгака, зборнікі твораў паэта, сучасныя выданні, ілюстраваныя лепшымі мастакамі краіны, факсімільныя і мініяцюрныя выданні.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам