ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Небасхіл паэзіі Алеся Каско
Новыя матэрыялы праекта да дня нараджэння пісьменніка Яна Скрыгана

Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная забеспячэнню захаванасці бібліятэчных фондаў

Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная забеспячэнню захаванасці бібліятэчных фондаў
Іншыя навіны

11–12 лістапада ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы прайшла VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Забеспячэнне захаванасці бібліятэчных фондаў: навука і практыка”.

У рамках канферэнцыі спецыялісты з розных краін у анлайн-рэжыме абмеркавалі актуальныя пытанні забеспячэння захаванасці бібліятэчных архіўных і музейных дакументаў, падзяліліся вопытам навуковых даследаванняў, практычнай рэстаўрацыі і рэалізацыі навучальных праграм па пытаннях забеспячэння захаванасці бібліятэчных фондаў, акрэслілі шляхі далейшага супрацоўніцтва.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў мерапрыемстве ўзяла ўдзел загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Дзіяна Муратава з дакладам “Роля рэстаўратара ў алічбоўцы бібліятэчных дакументаў”. Удзельнікі канферэнцыі азнаёміліся з вопытам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па арганізацыі кансервацыйных мерапрыемстваў для дакументаў, якія праходзяць алічбоўку.

Матэрыял пададзены аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам