ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстава сучаснай тэхнікі на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Арыгінальныя і цікавыя: Нацыянальная бібліятэка прадставіла выстаўку падарункаў

Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”: да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”: да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

15–16 верасня адбудзецца IX Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Юбілей бібліятэкі мае сусветнае значэнне і ўнесены ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Тэма 2022 года – “Лічбавая трансфармацыя бібліятэк: пераемнасць і вектар развіцця”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, некамерцыйнае партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца а 10-й гадзіне 15 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У праграме: пленарнае і секцыйныя пасяджэнні, выстава выдавецкай прадукцыі.

У працы возьмуць удзел больш за 350 дэлегатаў з Беларусі і краін блізкага замежжа – Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана. Гэта кіраўнікі і аўтарытэтныя спецыялісты найбуйнейшых бібліятэк, архіваў, музеяў, выдавецтваў, вядучых навукова-даследчых арганізацый і адукацыйных устаноў, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў, інфармацыйнай прадукцыі і прамысловага абсталявання для бібліятэк, прадстаўнікі дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый.

Кангрэс стане эфектыўнай пляцоўкай для прафесійных зносін, інфармацыйнага абмену бібліятэчнай супольнасці па пытаннях гісторыі бібліятэчнай справы, нарматыўнага прававога рэгулявання бібліятэчнай дзейнасці, навуковых даследаванняў у рэалізацыі дзяржаўнай бібліятэчнай палітыкі, лічбавізацыі дзейнасці бібліятэк, інавацыйных падыходаў да арганізацыі фондаў, сучасных напрамкаў у абслугоўванні карыстальнікаў, прафесійных кампетэнцый спецыялістаў бібліятэк.

У рамках кангрэса пройдуць мерапрыемствы: XXVI Агульны сход некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”, узнагароджанне бібліятэк – пераможцаў XXX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, дыскусійная пляцоўка “Электронныя рэсурсы: адкрыты дыялог выдаўцоў і бібліятэкараў”.

Вынікам стане выпрацоўка рэзалюцыі, якая зафіксуе прынятыя рашэнні па далейшым развіцці бібліятэчнай галіны, рэалізацыі мэт і задач дзяржаўнай культурнай палітыкі.

Больш інфармацыі і рэгістрацыя ўдзельнікаў – на сайце канферэнцыі.

Чытайце таксама:

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам