26 верасня ў межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” ў бібліятэцы адбыўся міжнародны навуковы круглы стол.
Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Групай даследавання рукапісаў (ЗША) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.
Праблемнае поле круглага стала:
- Уплыў Бібліі на культуру і філасофскую думку Беларусі.
- Біблейскія выданні ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVIII стст.
- Распаўсюджанне Бібліі на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХІ ст.
- Біблія ў беларускай культурнай прасторы на сучасным этапе.
З дакладамі і паведамленнямі выступілі:
Аляксандр Суша – кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці;
Скот Кэрал – доктар (PhD), дырэктар Групы даследавання рукапісаў, даследчык старажытных манускрыптаў;
Брус Андэрсан – доктар (PhD) Оксфардскага цэнтра місійных даследаванняў, даследчык раннемадэрнай палітычнай думкі;
Алена Філатава – кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі;
Людміла Іванова – кандыдат гістарычных навук, галоўны архівіст Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі;
Ірына Дубянецкая – біблеіст, доктар тэалогіі;
Антоній Бокун – перакладчык Бібліі на беларускую мову;
Алег Голубеў – выкладчык Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, протаіерэй;
Аляксандр Фірысюк – прадстаўнік міжканфесійнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва “Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь”.