Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае пазнаёміцца з інтэрнэт-рэсурсамі пра беларускае кінамастацтва.
Лаканічным інфармацыйным гідам па віртуальнай прасторы беларускага кіно з’яўляецца сайт Нацыянальнай бібліятэкі “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.
У раздзеле “Кінамастацтва” можна атрымаць уяўленне пра этапы развіцця, жанравую і тэматычную разнастайнасць беларускага нацыянальнага кінематографа, а таксама яго ролю ў міжнародным кінафестывальным жыцці.
На старонках “Беларускага календара” адлюстраваны важнейшыя падзеі кінематаграфічнага жыцця краіны і юбілейныя даты вядомых асоб у сферы кіно, чыё жыццё або дзейнасць звязана з Беларуссю.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.