ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячы пакой запрашае на мерапрыемства
Востраў мужнасці і смутку

«На славу нашоï преславноï Украïни»

Іншыя навіны

19 лютага а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца святочнае мерапрыемства “На славу нашоï преславноï Украіни”, прымеркаванае да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі.


Пад час мерапрыемства, арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, госці пазнаёмяцца з выстаўкамі дзіцячых малюнкаў, фотаматэрыялаў аб увекавечанні памяці Тараса Шаўчэнкі на Беларусі, твораў вялікага Кабзара. Творчыя нумары прадставяць юныя ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Пад крыламі Арыёна”.

На выстаўцы малюнкаў прадстаўлены конкурсныя работы навучэнцаў дзіцячых мастацкіх школ – удзельнікаў Першага мінскага Шаўчэнкаўскага конкурсу. Выстаўка фотаматэрыялаў расказвае пра ўвекавечанне памяці Тараса Шаўчэнкі ў нашай рэспубліцы. Экспазіцыя літаратурнай спадчыны пісьменніка пазнаёміць гасцей мерапрыемства з рэдкімі і найбольш каштоўнымі кнігамі бібліятэкі Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама падрыхтавала кніжную выстаўку да юбілею з дня нараджэння пісьменніка. Экспазіцыя налічвае каля 200 выданняў, сярод якіх зборнікі твораў, літаратура пра жыццё і творчасць Тараса Шаўчэнкі, багаты ілюстрацыйны матэрыял.

Пад час мерапрыемства шэраг кніжных выданняў будзе перададзены Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Беларусі Міхаілам Ежалем у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам