Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.
Мэты конкурсу – павышэнне прэстыжу навуковай дзейнасці і якасці падрыхтоўкі нацыянальных кадраў, развіцця творчай актыўнасці, садзейнічанне прафесійнаму росту маладых вучоных, стымуляванне цікавасці да навуковай творчасці і прыцягненне моладзі ў навуку, фарміраванне ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця датычнасці да будучыні краіны.
Конкурс праводзіцца па сямі намінацыях:
- “Фізіка, матэматыка і інфарматыка – аснова якаснай апрацоўкі, перадачы, захоўвання і абароны інфармацыі”
- “Фізіка-тэхнічныя інавацыі для павышэння канкурэнтаздольнасці айчынных вытворчасцей”
- “Дасягненні хіміі і прыродакарыстання – Году якасці”
- “Беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў і захаванне біялагічнай разнастайнасці”
- “Медыцынская навука – аснова высокай якасці жыцця
- “Гуманітарная навука – Году якасці”
- “Аграрная навука – высокай якасці сельскагаспадарчай прадукцыі”
У кожнай з намінацый конкурс праводзіцца па трох катэгорыях:
- 1-я – школьнікі і студэнты
- 2-я – магістранты, аспіранты, маладыя вучоныя (да 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2024 года)
- 3-я – вучоныя акадэмічнай і галіновай навукі, навукі ВНУ, настаўнікі, творчыя людзі (старэйшыя за 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2024 года)
На конкурс прадастаўляюцца вынікі даследаванняў, апублікаваныя ў форме артыкулаў (цыкла артыкулаў) у навуковых і навукова-папулярных выданнях, распрацоўкі, якія валодаюць канкурэнтаздольнасцю, эфектыўнасцю, сацыяльна-эканамічнай значнасцю, а таксама макеты, узоры, навуковыя даклады, прэзентацыі, публіцыстычныя артыкулы, эсэ, музычныя і мастацкія творы, творы прозы і паэзіі.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.