ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Як Іван Луцкевіч да сваіх вяртаўся
15 кілаграм і паўтары тысячы старонак: публіцы паказалі факсіміле Берасцейскай Бібліі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на ІФЛА-2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на ІФЛА-2019
Іншыя навіны

Штогадовая Генеральная канферэнцыя і асамблея Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (ІФЛА) – галоўны бібліятэчны форум свету.

Арганізацыя ІФЛА была створана яшчэ ў 1927 годзе ў Эдынбургу, Шатландыя. Сёння яна налічвае 1 400 членаў з 140 краін і з’яўляецца вядучым міжнародным органам, які прадстаўляе інтарэсы бібліятэчных і інфармацыйных службаў, а таксама іх карыстальнікаў. Гэта глабальны голас у бібліятэчнай і інфармацыйнай сферы дзейнасці.

Месцам правядзення 85-й Генеральнай канферэнцыі ІФЛА ў 2019 г. абраны горад Афіны, Грэцыя. Сёлета пасяджэнні ІФЛА праходзяць з 24 па 30 жніўня. Тэма кангрэса – “Бібліятэкі: дыялогі для змен”. Традыцыйна маштабная падзея сабрала спецыялістаў з усяго свету для абмену досведам і ідэямі, абмеркавання новых інфармацыйных тэхналогій і дасягненняў у бібліятэчнай справе, устанаўлення прафесійных кантактаў і доўгатэрміновага супрацоўніцтва.

У мерапрыемствах канферэнцыі ІФЛА прымае ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

27 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Грэцыі адбылося пасяджэнне дырэктараў нацыянальных бібліятэк (CDNL, Conference of Directors of National Libraries). На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам перад прысутнымі выступілі старшыня CDNL Лілу Кнібелер, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Нідэрландаў, і Філіп Цымпоглу, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Грэцыі. У гэтым годзе канферэнцыя ўключае тэматычныя прэзентацыі і абмеркаванні ў групах. Падчас сустрэчы ўдзельнікі падзяліліся найбольш значнымі для нацыянальных бібліятэк праблемамі. Сумесная прэзентацыя аб дзейнасці Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый была прадстаўлена прэзідэнтам ІФЛА Крысцін Макензі і генеральным сакратаром Джэральдам Ляйтнерам.

Падчас пасяджэння CDNL дырэктар “алмаза ведаў” Раман Матульскі перадаў у дар генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Грэцыі Філіпу Цымпоглу факсімільнае ўзнаўленне першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар” (1618).

У наступныя дні Генеральная канферэнцыя і асамблея ІФЛА працягне сваю працу.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама:
CIS Caucus: сустрэча дэлегатаў краін СНД на кангрэсе ІФЛА – 2019

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам