ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Здаровы лад жыцця: міжнародны вопыт і стратэгія Беларусі
Дзень яднанні народаў Беларусі і Расіі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала членам IFLA

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала членам IFLA
Іншыя навіны

У сакавіку 2008 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала членам Міжнароднай Федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (International Federation of Library Associations and Institutions, IFLA).


 
IFLA - міжнародная, незалежная, няўрадавая арганізацыя, што прадстаўляе  інтарэсы бібліятэчных, інфармацыйных арганізацый і іх карыстальнікаў. Мэтай IFLA з'яўляецца садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву і развіццю ва ўсіх сферах бібліятэчнай дзейнасці, падтрымка даследаванняў у гэтай галіне  і прадстаўленне атрыманых звестак  бібліятэчнай супольнасці.
 
 
Заснаваная ў Эдынбургу, на першай Устаноўчай канферэнцыі ў 1927 годзе, на сённяшні дзень  IFLA мае ў сваім складзе 1700 членаў з 150 краін, большасць з якіх  - гэта нацыянальныя і універсітэцкія бібліятэкі, бібліяграфічныя і даследчыя інстытуты, бібліятэчныя асацыяцыі. Усе члены IFLA маюць магчымасць сустракацца падчас  правядзення  штогодняга  Кангрэса. Сёлета дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С.  Матульскі  прыме  ўдзел у Сусветным бібліятэчным і інфармацыйным Кангрэсе, 74-ай Генеральнай Канферэнцыі IFLA ««Навстречу глобальному взаимопониманию», які будзе праходзіць у Квебеку, Канада 10-14 жніўня.
 
 
Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце www.ifla.org
Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам