ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжнікава пра галоўную кніжніцу
“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у прэзентацыі Дзяржаўнага музея “Смаленская крэпасць”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у прэзентацыі Дзяржаўнага музея “Смаленская крэпасць”
Іншыя навіны

28 сакавіка на пляцоўцы Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску адбылося мерапрыемства Дзяржаўнага музея “Смаленская крэпасць”.

Самы малады расійскі федэральны музей прадставіў шэраг праектаў, у тым ліку міжнародны цыкл навуковых мерапрыемстваў “Смаленская крэпасць у артэфактах бібліятэк і архіваў Саюзнай дзяржавы”. Сустрэча была праведзена напярэдадні памятнай даты – Дня яднання народаў Беларусі і Расіі (2 красавіка).

Прысутных віталі Эдуард Феліксавіч Крусткалн, кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, і Сяргей Аляксандравіч Піляк, дырэктар Дзяржаўнага музея “Смаленская крэпасць”.

Smalensk-1.jpg

Супрацоўнікі музея распавялі аб праведзенай працы па абагульненні і вывучэнні рэдкіх і ўнікальных чарцяжоў і пісьмовых крыніц, якія раскрываюць старонкі гісторыі найбуйнейшай цаглянай крэпасці свету, культурнага і гістарычнага сімвала Саюзнай дзяржавы – Смаленскай крапасной сцяны. Значная частка гэтых матэрыялаў захоўваецца ў зборах Беларусі. Сумесная праца па іх даследаванні і публікацыі пашырае ўяўленне аб ўнікальнай спадчыне Смаленскай крэпасці.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Цэнтральнага навуковага архіва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.

У рамках сустрэчы былі дасягнуты дамоўленасці аб пашырэнні супрацоўніцтва ў сферах культуры, навукі і адукацыі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам