ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Свет праз Культуру: адкрываецца выстаўка, прысвечаная Пакту Рэрыха
Пра Еўфрасінню Полацкую – у музеі кнігі

Не самотны і не адзінокі: прэзентаваны зборнік сучаснага кітайскага паэта

Не самотны і не адзінокі: прэзентаваны зборнік сучаснага кітайскага паэта
Іншыя навіны

2 снежня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі кітайскага паэта Ван Гачжэня “Мелодыі адкрытага сэрца”.


Падчас мерапрыемства выдавецкі дом “Звязда” прапанаваў беларускім чытачам чарговую кнігу з серыі “Светлыя знакі. Паэты Кітая”. Услед за кнігамі Ван Вэя, Ду Фу, Лі Бо, Ай Ціна, Лі Хэ, Лі Цінчжао выйшаў пераклад твораў яркай зоркі сучаснай кітайскай паэзіі – Ван Гачжэня.

Пераклад на беларускую мову ажыццявіла каманда таленавітых перакладчыкаў: Навум Гальпяровіч, Юлія Алейчанка, Таццяна Сівец, Дар’я Нечыпарук. Бліскучае графічнае афармленне кнігі “Мелодыі адкрытага сэрца” выканаў вядомы ў Беларусі мастак Каміль Камал.

Творы Ван Гачжэня вызначаюцца прагрэсіўнымі тэмамі, узнёслым настроем, яны вызвалены ад абмежаванасці і канонаў. Сам паэт упэўнена сцвярджаў, што калі вершы не змогуць крануць душу і выклікаць рэзананс, тады яны не маюць права з’яўляцца на выдавецкім рынку. Мяркуючы па тым, што агульны тыраж зборнікаў Ван Гачжэня складае ўжо больш за 10 мільёнаў, можна сцвярджаць аб вялікай чытацкай любові да сапраўднай паэзіі.

У прэзентацыі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР з 2006 па 2010 гол, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Анатоль Тозік, намеснік дырэктара інстытута Лю Сулін, пісьменнік, публіцыст Мікола Мятліцкі, беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк.

Напрыканцы сустрэчы дырэктар выдавецкага дома “Звязда” Аляксандр Карлюкевіч падарыў прэдентаванае выданне “Мелодыі адкрытага сэрца” ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам