5 чэрвеня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося забаўляльнае мерапрыемства, прысвечанае пачатку летніх канікул “Няхай заўжды смяюцца дзеці”.
Маленькае дзіцячае свята прайшло ў гульнявой форме. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўзялі актыўны ўдзел у рухавых гульнях “Жывы ланцужок”, “Шарык-уладар”, у займальных віктарынах і конкурсах. Творчая гульня “Гадо” дала магчымасць юным удзельнікам ператварыцца ў фантазёраў і выявіць свае акцёрскія здольнасці.
Дзеці з энтузіязмам удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на тэму “Мы малюем лета”, у якіх перадалі свае эмоцыі і ўражанні пра любімую пару года. Маляўнічым завяршэннем мерапрыемства стаў яркі салют з мыльных бурбалак.