ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Няхай заўжды смяюцца дзеці
Навакольнае асяроддзе: ахова і бяспека

“Адзінокі востраў” прадставяць удзельнікам ММК

“Адзінокі востраў” прадставяць удзельнікам ММК
Іншыя навіны

У конкурсную праграму 34-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю, які пройдзе з 21 па 30 чэрвеня, уключаны сумесны беларуска-латвійска-эстонскі фільм “Адзінокі востраў”.


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб.

Нагадаем, “Адзінокі востраў” – першая сёлетняя прэм’ера Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. На экран стужка выйшла на пачатку вясны. Зняў карціну з бюджэтам больш за 1,2 млн еўра вядомы эстонскі рэжысёр Пеэтэр Сім. У адрозненне ад ранейшых міжнародных праектаў, дзе ўдзел “Беларусьфільма” вызначаўся, як правіла, прадастаўленнем сваёй вытворчай базы для замежных, у асноўным расійскіх, кінагруп і з’яўленнем на экране “другім планам” беларускіх акцёраў, “Адзінокі востраў” мае важкі творчы і матэрыяльны беларускі складальнік. Палова карціны здымалася ў Беларусі, большая частка здымачнай групы – прадстаўнікі “Беларусьфільма”, сярод якіх мастак-пастаноўшчык Аляксандр Халадцоў, аператар-пастаноўшчык Вадзім Пацееў. Акцёрскі склад – інтэрнацыянальны, але таксама пераважна беларускі: Валерыя Арланава, Вераніка Пляшкевіч, Святлана Зелянкоўская, Барыс Палунін, Уладзіслаў Жураўлёў, Ігар Сігаў, Вольга Водчыц і інш. Дарэчы, і аўтар сцэнарыя фільма Міхкель Ульман – ураджэнец Беларусі, які пераехаў у Эстонію, на радзіму продкаў.

У фільме “Адзінокі востраў” шмат сюжэтных ліній. Прафесар літаратуры не можа знайсці агульнай мовы з сынам, машыністам цеплавоза (дарэчы, у гэтых ролях зняліся эстонскія акцёры – вядомы яшчэ па савецкаму кіно Лембіт Ульфсак і яго сын Юхан). Цяжка складваюцца адносіны маладой настаўніцы і старшакласніка – сына эстонскага таксіста і сцюардэсы-беларускі. Двое сяброў, былых саслужыўцаў-маракоў, закаханыя ў адну і тую ж жанчыну, і ўсе ўтраіх не могуць шмат гадоў знайсці выйсце з гэтага любоўнага трохкутніка. Прыватнае жыццё людзей у вялікім горадзе утойвае мноства загадак...

На Маскоўскім міжнародным кінафестывалі “Адзінокі востраў” пакажуць у асноўнай конкурснай праграме 25 чэрвеня. Варта адзначыць, што на гэтым форуме ў апошні раз у падобным статусе карціна “Беларусьфільма” з’яўлялася больш за чвэрць стагоддзя таму – у 1985-м. Гэта была кінастужка Элема Клімава “Ідзі і глядзі”, якая атрымала тады ўсе галоўныя прызы кінафоруму.

Крыніца: газета “Рэспубліка”

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам