ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пасяджэнне Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС
Злучым краіны СНД

Паказальнікі эфектыўнасці дзейнасці нацыянальных бібліятэк краін СНД

Іншыя навіны

24–25 лістапада ў Маскве, у Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, адбыўся Міжнародны навукова-практычны семінар “Паказальнікі эфектыўнасці дзейнасці нацыянальных бібліятэк краін СНД”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі, Бібліятэчная асамблея Еўразіі, Рассійская дзяржаўная бібліятэка пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі нацыянальных бібліятэк Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Украіны і інш. На мерапрыемстве былі абмеркаваны пытанні статыстычнага ўліку дзейнасці нацыянальных бібліятэк, механізмы грамадска-дзяржаўнай ацэнкі іх працы, прадстаўлены вопыт апрабацыі міжнародных стандартызаваных паказчыкаў вымярэння якасці і эфектыўнасці бібліятэчнай дзейнасці. У ходзе семінара ўдзельнікі абменяліся думкамі аб існуючых праблемах статыстычнага уліку, абмеркавалі магчымыя шляхі іх рашэння.

Загадчыца навукова-даледчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) М.Г. Алейнік выступіла з дакладам “Эфектыўнасць дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сучасных умовах”, у якім прадставіла метады, якія выкарыстоўваюцца ў НББ для вызначэння эфектыўнасці яе дзейнасці, сістэму статыстычных паказчыкаў, распрацаваных ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Беларускі вопыт выклікаў жывы інтарэс у слухачоў і быў станоўча ацэнены ўдзельнікамі семінара.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам