ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кнігі ў дар пагранзаставе
СГА: асновы функцыянавання і праблемы далучэння

Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню

Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню
Іншыя Навіны

8 лютага ў 14.45 ладзіцца прэзентацыя сумесных навукова-выдавецкіх праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Белінвестбанка ў сферы папулярызацыі нацыянальнай кніжнай спадчыны.


Мерапрыемства “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню” пройдзе ў рамках XХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

На працягу трох гадоў цеснага ўзаемадзеяння бібліятэкі і банка быў рэалізаваны цэлы шэраг яркіх праектаў. Самым прадстаўнічым з іх з’яўляецца выпуск трох камплектаў календароў пад агульным найменнем “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню”, якія прызнаны аднымі з найлепшых беларускіх календароў апошняга часу.

Першы камплект (2011) шматбакова прадставіў багацце і разнастайнасць кніжнай спадчыны Беларусі. Праз даўнюю беларускую кнігу ярка і шматгранна паказаны вобраз нашай краіны – дзяржавы, скіраванай на найноўшыя тэхнічныя і навуковыя дасягненні (што бачна ў спадчыне першадрукароў Ф. Скарыны, І. Фёдарава і П. Мсціслаўца), адукаванай (беларускія навуковыя і асветніцкія выданні), прававой (вядомыя на ўсю Еўропу помнікі права) і верацярпімай (найпрыгажэйшыя выданні розных канфесій).

У другім камплекце (2012) праз літаграфіі Напалеона Орды з фондаў бібліятэкі паўстала аблічча гарадоў і мястэчак Беларусі, якія некалі валодалі магдэбургскім правам. Нарэшце апошні камплект (2013) прадстаўляе ўсю гісторыю беларускай дзяржаўнасці і культуры праз ключавыя помнікі айчыннага пісьменства – надпісы на Барысавых камянях і Крыжы Еўфрасінні Полацкай, словы летапісаў і хронік, прававых актаў і мастацкіх твораў, патрыятычных газет і рэвалюцыйных лістовак, рукапісных і друкаваных кніг.

Шэраг сумесна рэалізаваных праектаў сведчыць пра поспехі дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Зробленая праца з’яўляецца толькі пачаткам у справе ўмацавання беларускай культуры і стане асновай для рэалізацыі новых пачынанняў, запланаваных на самую бліжэйшую будучыню. Перспектывы гэтых пачынанняў будуць прыадкрыты пад час прэзентацыі.

Адрас: г. Мінск, вул. Я.Купалы, 27, Нацыянальны выставачны цэнтр “Белэкспа”, Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67, 293 28 02.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам