ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі “Рыбка”
Тэрэўсат – старонкі тэатральнай сатыры: па матэрыялах газет 1921 года

Памяці Галіны Іванаўны Антонавай

Памяці Галіны Іванаўны Антонавай
Іншыя навіны

Пайшла з жыцця ветэран Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаваны бібліёграф Галіна Іванаўна Антонава (03.031948 – 08.07.2021).

Галіна Іванаўна прысвяціла Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі больш за 40 гадоў (1973–2013). Яе прафесійная дзейнасць была звязана з аддзеламі абслугоўвання чытачоў, беларускай літаратуры і бібліяграфіі, навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Г.І. Антонава ў сваёй прафесіі была сапраўдным майстрам. Яна стаяла ля вытокаў распрацоўкі методыкі аўтаматызацыі бібліяграфічных працэсаў, якія патрабуюць глыбокага вывучэння складанага матэрыялу, добрых арганізатарскіх і рэдактарскіх здольнасцей. Унесла значны ўклад у развіццё беларускай гістарычнай бібліяграфіі. Пры яе непасрэдным удзеле стваралася і развівалася база даных “Гісторыя Беларусі”, на аснове якой у пачатку 1990-х гг. выйшла некалькі выпускаў друкаванага бібліяграфічнага ўказальніка “Новая літаратура па гісторыі і гістарычных навуках Беларусі”. Галіна Іванаўна таксама прымала ўдзел у падрыхтоўцы электронных рэсурсаў “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне” (2005), “Паклонімся вялікім тым гадам: 65-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца” (2010), бібліяграфічных указальнікаў “Чарнобыль” (1993–1996) “Мікалай Мікалаевіч Улашчык” (2006). Удзельнічала ў фарміраванні камбінаванай БД "Беларусь: ад мінулага да сучаснага", распрацоўцы і інфармацыйным напаўненні ЭІР “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі”.

Дзякуючы сваім прафесійным якасцям і навыкам сапраўднага бібліёграфа Г.І. Антонава заўсёды была адказным настаўнікам, прыкладам для маладых калег. За шматгадовую высокапрафесійную добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай бібліяграфіі неаднаразова атрымлівала падзякі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, была ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Яе гумар і пазітыўны настрой ішлі рука ў руку з адказнасцю, бібліяграфічнай скрупулёзнасцю, уважлівым стаўленнем да працы і людзей, што заўсёды стварала зону спакою і камфорту для навакольных.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам