ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Памяці Галіны Іванаўны Антонавай
Мецэнатка і асветніца

Тэрэўсат – старонкі тэатральнай сатыры: па матэрыялах газет 1921 года

Тэрэўсат – старонкі тэатральнай сатыры: па матэрыялах газет 1921 года
Іншыя навіны

Сто гадоў таму ў Мінску непрацяглы час працаваў Тэатр рэвалюцыйнай сатыры. А першы на тэрыторыі Беларусі Тэрэўсат (19191920, Віцебск) даў пачатак Маскоўскаму акадэмічнаму тэатру імя Уладзіміра Маякоўскага.

Смех, как орудие агитации, очень мощен.
Своей сатирой ядовитой
Приструнить всех[:] и стар[,] и млад[, –]
Вот идеал! К нему стремится
Наш долгожданный Теревсат.
П.П. Богданов. Звезда, 1921, 21 авг., с. 3.

Яркай падзеяй тэатральнага жыцця Беларусі і Расіі 1919–1922 гг. сталі пастаноўкі тэатраў рэвалюцыйнай сатыры – тэрэўсатаў, як іх скарочана называлі.

Ідэя належала Міхаілу Пустыніну, які ўзначальваў Віцебскае аддзяленне Расійскага тэлеграфнага агенцтва (РОСТУ).

Рис. 1 Михаил Пустынин.jpg

Міхаіл (Герш) Якаўлевіч Пустынін (сапраўднае прозвішча Разенблат) (1884–1966) – рускі і савецкі пісьменнік-сатырык, паэт, рэдактар, журналіст.

У яго задачы ўваходзіла наглядная агітацыя – распаўсюджанне плакатаў. Але ў прыфрантавым Віцебску востра адчуваўся “папяровы” голад. Спіс друкаваных газет скараціўся да аднаго выдання – “Известия Витебского губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов”. Каб не наступіў і інфармацыйны голад, вырашана было “ажыўляць” сатырычныя плакаты і “паведамляць” апошнія навіны з дапамогай тэатральных пастановак.

Так і паўстаў самы першы Тэрэўсат – у Віцебску, у студзені 1919 года Кіраўніком стаў артыст Міхаіл Разумны.

Рис. 2. Гертруда Берг и Михаил Разумный 1954 г..JPG

Гертруда Берг і Міхаіл Разумны, 1954 г.

Міхаіл Аляксандравіч Разумны (1890–1956) – расійскі і амерыканскі рэжысёр-пастаноўшчык, акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, антрэпрэнёр.

Першыя паказы праграмы 6–8 лютага былі аглушальна паспяховыя: гледачы прыйшлі ў захапленне і праводзілі акцёраў бурнымі апладысментамі і крыкамі.

У пачатку вясны 1920 г. тэатру выдзялілі асобнае памяшканне ў будынку кінематографа “Рэкорд” – аднаго з першых кінатэатраў у Віцебску, адкрытага ў 1905 годзе (цяпер – Дом кіно).

Рис. 3. Кинотеатр Рекоорд - Дом кино в Витебске.jpg

Кінатэатр “Рэкорд” – Дом кіно ў Віцебску

А 15 красавіка 1920 г. тэатр выехаў у Маскву на гастролі і пасля паспяховага выступлення там і застаўся. М. Разумны набраў з мясцовых акцёраў новы састаў.

У Віцебску на базе кінатэатра “Рэкорд” пачаў дзейнічаць другі Тэрэўсат, ужо з пастаяннай трупай. Але і гэты праіснаваў нядоўга – усяго да лістапада 1921 г.

Існуе легенда, што Марк Шагал удзельнічаў у стварэнні дэкарацый да віцебскіх пастановак Тэрэўсата. Аднак паводле ўдакладненых звестак, ён рыхтаваў эскізы дэкарацый да пастановак маскоўскага Тэрэўсата.

Восенню 1921 г. тут ставілася п’еса Д. Смоліна “Таварыш Хлестакоў”, пераробленая з “Рэвізора” М. Гогаля. Згодна з праектам, мастак мусіў падрыхтаваць 2 дэкарацыі і касцюмы для 22 персанажаў. Але спектакль з-за недахопу сродкаў не адбыўся, і Шагал, з’яжджаючы ў 1922 г. за мяжу, павёз эскізы з сабой. У 1988 г. 23 з гэтых работ былі перададзены ў Цэнтр Жоржа Пампіду ў Парыжы. Сёння яны ўяўляюць сабой асаблівую каштоўнасць: гэта адзіная з захаваных да нашых дзён калекцый ранніх эскізаў мастака да тэатральных пастановак.

Рис. 4. М. Шагал. Эскиз декорации к постановке Товарищ Хлестаков 19201921 г..jpg

У 1920–1921 гг. падобныя тэатры з’явіліся ў многіх гарадах Расіі, Беларусі, Украіны (Калузе, Наварасійску, Грозным, Іркуцку, Мікалаеве, Мінску і іншых).

Ставілі яны звычайна аднаактовыя камедыі, сатырычныя сцэнкі, тантамарэскі, “раешнікі”, “балаган” і “пятрушачныя” прадстаўленні. Звычайнымі героямі станавіліся кіраўнікі белагвардзейскага руху, інтэрвенты – ворагі “знешнія”, і сабатажнікі, бюракраты – ворагі “ўнутраныя”.

Рис. 5. Коллаж плакатов. Стихи В. Маяковского.jpg

Тантамарэска – стэнд з адтулінай для твару, звычайна ў выглядзе роставай фігуры або хардпостара з адтулінамі для твару, выявай персанажаў у разнастайных позах і сітуацыях з рознымі фонамі. Тантамарэска можа быць выканана ў выглядзе шчыта або каркаса, абцягнутага палатном. Сёння выкарыстоўваецца для фотаздымкі і / або рэкламы.

Вопыт віцяблян перанялі і ў Мінску – тут у канцы лета 1921 г. таксама быў адкрыты Тэрэўсат. Абвестка была надрукаваная ў газеце “Звезда”:

23 августа состоится открытие Театра революционной сатиры.
23 августа наша республика обогатится еще одним театром. Но этот театр не будет обычным, шаблонным. Нет! Это будет первая ласточка нового искусства – революционного искусства… <…>
Смехом скорее и больнее можно пронять обывателя и закомиссарившегося бюрократа.
В программу работ Теревсата входят постановки не только революцион[ной]. сатиры. В нем будут даваться агитационные, производственные пьесы и художественные миниатюры, так что репертуар Теревсата будет разнообразен.

Богданов П.П. К открытию Теревсата.
Звезда, 1921, 21 авг., с. 3.

Неўзабаве з’явіўся і водгук на гэтую пастаноўку:

<…> Одно ясно всем, кто был на первой постановке. Ничего плохого, ничего такого, что заслуживало бы порицания и критики с художественной или режиссерской стороны.
<…> вместе с популярностью и общедоступностью, он хлесток и язвителен, он бичует темные стороны советской действительности, он бичует и саботажника, и лентяя, и капиталиста, и спекулянта.
С этой точки зрения первая программа Теревсата достигла цели.
Все музыкальные и производственные номера первой программы поставлены хорошо, чувствовалась твердая, опытная режиссерская рука, умело руководившая постановкой. Среди исполнителей выделились тт. Базилевский, Эллис, Миронич, Бонч-Бучковская и Швейдель.
Следует отметить тщательную режиссерскую работу т. Базилевского и организационную работу тов. Явно, положивших немало сил энергии.
И пролетарское спасибо Политпросвету Белоруссии.

Теревсат: театр революционной сатиры в Минске.
Звезда, 1921, 25 авг., с. 4.

Што ставілі далей у гэтым тэатры?

Ужо 2 верасня тэатр паказваў праграму з пастаноўкай камедыі “Мужычок” у 2-х дзеях, сатыры “Рэпка” ў 1-й дзеі, а таксама асобныя нумары – лубок, прыпеўкі і т.п. [2].

У рэцэнзіі на гэтую праграму сказана наступнае:

<…> Она также интересна и злободневна, как и первая. С интересом смотрится пьеса «Мужичек». Типичный образ разбогатевшего во время революции мужика дает Мирович. Оригинален Василевский.
Искренний, здоровый смех вызывает «Лубок».
Слаба пьеска «Репка».
Нужно устранить технические дефекты и не затягивать антрактов и почаще выводить Теревсат – на фабрики и заводы.

Теревсат.
Звезда, 1921, 4 сент., с. 3.

Состав театра с большим энтузиазмом отнесся к своему делу, выступали торжественно, с гимном и маршем театра.

Рис. 6. Спектакль Теревсата Звезда 1921 9 сент С. 4..jpg

Спектакль Теревсата.
Звезда, 1921, 9 сент., с. 4.

У наступных публікацыях – кароткія аб’явы аб пастаноўках аднаактовых п’ес: “Ордэр жыладдзела”, “Жудасныя тыпы”, “Дамком беднага Макара” і інш. [7–13].

Свайго памяшкання ў тэатра не было:

Сегодня, в 9 час. вечера, в театре «Пролетариат» состоится спектакль Теревсат.

Теревсат: [объявление].
Звезда, 1921, 10 сент., с. 3.

Лёс гэтага тэатра быў такі ж самы, як і ў іншых тэрэўсатаў. Да вясны 1922 г. большасць з іх у сувязі з увядзеннем новай эканамічнай палітыкі (НЭПа) зачынілася, частка перайшла да іншага рэпертуару.

Цікава, што віцебскі Тэрэўсат, які застаўся ў Маскве, даў пачатак новаму тэатру – Маскоўскаму акадэмічнаму тэатру імя У. Маякоўскага.

Будынак тэатра, пабудаваны ў 1886 г., прымаў знакамітых гастралёраў з-за мяжы да 1920 г., калі тут размясціўся Тэатр рэвалюцыйнай сатыры (Тэрэўсат), які прыехаў з Віцебска. З 1922 г. ён быў ператвораны ў Тэатр рэвалюцыі, яго кіраўніком стаў Усевалад Меерхольд. Пасля тэатр, адзін з самых старых і праслаўленых тэатральных калектываў Масквы і ўсёй Расіі, атрымаў сучасную назву.

Падобныя тэатры малых формаў часта ўзнікалі пры мясцовых аддзяленнях РОСТА, ставілі надзённыя пастаноўкі. Выступаючы перад чырвонаармейцамі, рабочымі, сялянамі, яны служылі своеасаблівымі “вуснымі” газетамі. Іх гісторыя налічвае ўсяго некалькі гадоў: з 1919 па 1922 г.

Але справа сатыры доўжылася на эстрадзе, пазней – і ў тэатрах: Маскоўскім акадэмічным тэатры сатыры (заснаваны ў 1924 г.), Ленінградскім тэатры эстрады і мініяцюр (заснаваны ў 1939 г.) і многіх іншых. Выкрывальны “камісар” смеху (Вестник театра, 1921, 5 апр., с. 9) і сёння прысутнічае ў нашым грамадстве.

Спіс крыніц

  1. Богданов, П. П. К открытию Теревсата / П. П. Богданов // Звезда. – 1921. – 21 авг. – С. 3.
  2. Теревсат : театр революционной сатиры в Минске // Звезда. – 1921. – 25 авг. – С. 4. – О первой постановке.
  3. Теревсат // Звезда. – 1921. – 2 сент. – С. 4. – О второй программе.
  4. Теревсат / под крипт. Г. // Звезда. – 1921. – 4 сент. – С. 3. – О новых постановках.
  5. Спектакль Теревсата // Звезда. – 1921. – 9 сент. – С. 4.
  6. Теревсат : [объявление] // Звезда. – 1921. – 10 сент. – С. 3.
  7. В театрах : [объявление] // Звезда. – 1921. – 16 сент. – С. 4.
  8. Теревсат // Звезда. – 1921. – 18 окт. – С. 4. – О постановке одноактовых пьес «Ордер жилотдела» и «Скверные типы».
  9. Теревсат // Звезда. – 1921. – 13 нояб. – С. 4. – Об открытии зимнего сезона пьесой «В урочный час».
  10. Сегодня в театрах : [объявление] // Звезда. – 1921. – 17 нояб. – С. 4.
  11. Сегодня в театрах : [объявление] // Звезда. – 1921. – 25 нояб. – С. 4.
  12. Сегодня в театрах : [объявление] // Звезда. – 1921. – 27 нояб. – С. 3.
  13. Сегодня в театрах : [объявление] // Звезда. – 1921. – 1 дек. – С. 4.

Дадатковыя крыніцы

  1. Этингоф, Г. На Кавказе. II. Грозненский «Теревсат» / Гр. Этингоф // Вестник театра. – 1921. – 5 апр. – С. 9.
  2. Окна РоСТА. Советский политический плакат [Изоматериал] : [альбом репродукций] / авт. текста и сост. А. В. Чистякова. – Л. : Аврора, 1981. – 20 л., 4 с. текста.
  3. Котович, Т. В. Театральная культура Витебщины XX века : монография / Т. В. Котович ; Витеб. гос. ун-т им. П. М. Машерова. – Витебск : ВГУ, 2009. – 180 с.
  4. Маяковский. Окна РОСТА и ГлавПолитПросвета, 1919–1921 [Изоматериал] : [альбом / автор-сост. А. Морозов]. – М. : Контакт-Культура, 2010. – 95, [1] с.
  5. Chagall – modern master [Выяўленчы матэрыял] : [published to accompany the exhibition, Kunsthaus Zürich, 8 February – 12 May 2013, Tate Liverpool, 7 June – 6 October 2013] / Simonetta Fraquelli with contributions by Angela Lampe [et al.]. – Zürich : Kunsthaus Zürich ; Ostfildern : Hatje Cantz, 2013. – 196 c.
  6. Театр революционной сатиры в Витебске / Государственный архив Витебской области ; [сост.: А. В. Волкова и др. ; редкол.: В. П. Коханко, С. Н. Мясоедова, Т. М. Свистунова]. – Витебск : Витебская областная типография, 2018. – 299 с.
  7. Шагал, М. З. Театр, 1920, ГТГ [Изоматериал] : [репрод.] / М. З. Шагал. – [Б. м.], [Б. г.]. – 1 л.

Азнаёміцца з першакрыніцамі можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці набыцці электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”, у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам