ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб пачатку рэалізацыі праекта “Беларусь сёння”
Радзiма Iвана Мележа прыме да свята новае аблiчча

Пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа

Пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа
Іншыя навіны

25 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося I пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.


Савет быў створаны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь у мэтах паляпшэння каардынацыі сувязей і аказання дапамогі з боку дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь грамадскім арганізацыям беларусаў замежжа.

У склад савета ўвайшлі прадстаўнікі шэрага органаў дзяржкіравання, кіраўнікі беларускіх аб’яднанняў Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі, а таксама грамадскіх аб’яднанняў Беларусі.

На першым пасяджэнні абмяркоўваліся палажэнне аб кансультатыўным савеце і план яго работы, ход рэалізацыі прапаноў удзельнікаў V З’езда беларусаў свету, падрыхтоўка законапраекта “Аб суайчынніках”, а таксама правядзенне ў 2011 годзе ў Беларусі Фестывалю беларусаў замежжа.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа і інш.

Завяршылася работа першага пасяджэння экскурсіяй па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у ходзе якой госці азнаёміліся з яе работай, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным аснашчэннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам