ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Будучыню Радзімы будаваць маладым!
Прызёры “Colorfest”

Пасяджэнне Сумеснай міжурадавай камісіі

Пасяджэнне Сумеснай міжурадавай камісіі
Іншыя навіны

19 чэрвеня 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося трэцяе пасяджэнне Сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан.




Падчас пасяджэнняў урадавых дэлегацый Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Прэм’ер-міністра А. Кабяковым і Рэспублікі Узбекістан на чале з намеснікам Прэм’ер-міністра Н. Ханавым былі разгледжаны пытанні павелічэння двухбаковага таваразвароту, развіцця прамысловай кааперацыі ў прыярытэтных галінах эканомікі, супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы, у сферы турызму і спорту, развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін і г.д.
Для ўдзельнікаў сустрэчы была праведзена экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падчас якой в.а. дырэктара Л.Г. Кірухіна азнаёміла з гісторыяй і рэсурсамі бібліятэкі, яе магчымасцямі як інфармацыйнага, сацыякультурнага і сацыяпалітычнага цэнтра краіны.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам