ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Скажы НЕ!
Пасяджэнне Сумеснай міжурадавай камісіі

Будучыню Радзімы будаваць маладым!

Будучыню Радзімы будаваць маладым!
Іншыя навіны

З 25 чэрвеня 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Будучыню Радзімы будаваць маладым!”, прысвечаная Дню моладзі (29 чэрвеня).



Падрастаючае пакаленне – важнейшы аб’ект нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў, адзін з галоўных фактараў забеспячэння сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны. Фарміраванне жыццяздольнага маладога пакалення – адна з галоўных задач беларускай дзяржавы. Вырашаецца яна пры дапамозе зацверджаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь мэтавых праграм «Дзеці Беларусі», «Маладыя таленты Беларусі» і «Моладзь Беларусі», якія ўяўляюць сабой цэласныя праекты і змяшчаюць канкрэтныя эканамічныя механізмы іх рэалізацыі. Яны прадугледжваюць стварэнне ўмоў для больш актыўнага ўключэння моладзі ў сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае жыццё грамадства, развіццё пазітыўных дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў.

Як з дапамогаю гэтых праграмных дакументаў і нарматыўна-прававой базы ў Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца дзяржаўная маладзёжная палітыка, і пазнаёміць наведвальнікаў і чытачоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прапанаваная тэматычная кніжная выстаўка. У экспазіцыі прадстаўлена звыш за 150 дакументаў:


• Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выбраныя матэрыялы выступленняў А.Р. Лукашэнкі;
• тэксты рэспубліканскіх праграм, зборнікі нарматыўна-прававых актаў і каментарыі да іх;
• дапаможнікі па пытаннях грамадзянскага і патрыятычнага выхавання падлеткаў і студэнцкай моладзі;
• кнігі і артыкулы пра дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў;
• зборнікі навуковых работ і матэрыялы навукова-практычных канферэнцый маладых вучоных Беларусі;
• дапаможнікі па фарміраванню здаровага ладу жыцця;
• матэрыялы аб дзейнасці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;
• дасягненні юных талентаў Беларусі.


Выстаўка размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам