У сувязі з успышкай каранавіруснай інфекцыі Нацыянальная бібліятэка Беларусі была зачынена. Аднак супрацоўнікі “алмаза ведаў” не дазволілі сабе расслабіцца ў гэты перыяд, бо пачаўся пік вучэбнай дзейнасці, – уся праца праводзілася ў рэжыме анлайн.
Зараз дзверы бібліятэкі адчынены, але жадаючыя могуць і далей працаваць аддалена – усе магчымасці прадстаўлены на нашым сайце.
Бібліятэка анлайнШто можна паглядзець у бібліятэцы сёння і што даступна ў рэжыме анлайн – глядзіце ў праграме “Новое утро” на тэлеканале “РТР-Беларусь”.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.