ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм, альбо Ці варта слухацца мужчын
Пасяджэнне Ваенна-навуковага таварыства да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Прадстаўляем новы віртуальны праект бібліятэкі “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

Прадстаўляем новы віртуальны праект бібліятэкі “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”
Іншыя навіны

5 мая 2019 г. музычная грамадскасць усяго свету, а таксама аматары гісторыі і культуры Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, многіх іншых краін свету будуць адзначаць знамянальную дату: 200-годдзе з дня нараджэння выдатнага кампазітара, дырыжора, музычна-грамадскага дзеяча Станіслава Манюшкі (1819–1872).

Віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, прэзентацыя якога адбылася 24 красавіка, – гэта ўклад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў святкаванне юбілею славутага земляка, здзейснены ў рамках рэспубліканскага плана мерапрыемстваў да юбілею С. Манюшкі, уключанага ў спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2019 год.

Станіслаў Манюшка быў, застаецца і заўсёды будзе часткай беларускай культуры і зямлі, якая ўзгадавала і натхніла яго. Многія творы кампазітара напоўнены беларускім каларытам, створаны на радзіме і ўпершыню пастаўлены на роднай сцэне. Творчасць кампазітара мае глыбокую, кроўную сувязь з беларускай культурай.

Упершыню ў межах аднаго інфармацыйнага рэсурсу можна глыбей пазнаёміцца з асобай С. Манюшкі, яго творчай спадчынай, даведацца больш пра пастаноўкі яго твораў на беларускай сцэне. Асобная частка праекта прысвечана ўшанаванню памяці кампазітара ў Беларусі.

Віртуальны праект уключае вялікі аб’ем інфармацыі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі – бібліяграфічнай, паўнатэкставай, фактаграфічнай, выяўленчай і аўдыявізуальнай. У праекце прадстаўлены таксама і каштоўныя матэрыялы з Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

Першы раздзел знаёміць карыстальнікаў з біяграфіяй кампазітара: яго паходжаннем, дзяцінствам, перыядам вучобы і творчага станаўлення. Інфармацыя багата аздоблена шматлікімі ілюстрацыямі, якія даюць прадстаўленне пра сям’ю кампазітара і месцы, звязаныя з яго жыццём і дзейнасцю.

Другі раздзел расказвае пра шматгранную музычную спадчыну С. Манюшкі, жанры, да якіх ён звяртаўся, творчае супрацоўніцтва з выбітнымі дзеячамі беларускай культуры – В. Дуніным-Марцінкевічам, Я. Чачотам, У. Сыракомлем, А. Міцкевічам і інш. Раздзел аздабляюць аўдыяфрагменты твораў С. Манюшкі ў выкананні сучасных музыкантаў В. Скорабагатава, Л. Лют, Ю. Гарадзецкага і нотныя дакументы другой паловы XIX – пачатку XX ст.

У трэцім раздзеле змешчаны матэрыял пра пастаноўкі твораў С. Манюшкі на беларускай сцэне, які праілюстраваны фотаздымкамі са спектакляў і канцэртаў і эскізамі касцюмаў Яўгена Ждана да оперы “Галька”.

Чацвёрты раздзел прысвечаны ўшанаванню памяці кампазітара на радзіме і ўключае надзвычай багаты фактаграфічны і ілюстрацыйны матэрыял пра помнікі і мемарыяльныя дошкі, увасабленне вобраза Манюшкі ў творчасці сучасных беларускіх мастакоў, музейна-выставачную дзейнасць, музычна-тэатралізаваныя мерапрыемствы, а таксама музычныя і літаратурныя прысвячэнні кампазітару.

Бібліяграфічныя звесткі пра жыццёвы і творчы шлях С. Манюшкі прадстаўлены ў пятым раздзеле ў храналагічным і алфавітным парадку.

Па самых розных крыніцах бібліяграфічнай інфармацыі – электронны каталог НББ, бібліяграфічны паказальнік “Летапіс друку Беларусі” (з 1924 г. да нашых дзён), база даных “Культура і мастацтва Беларусі” і інш. – складальнікі выявілі, прааналізавалі і апрацавалі звыш 700 дакументаў, 50 з іх маюць спасылкі на алічбаваныя копіі.

Спадзяёмся, што праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны” – не толькі даніна пашаны нашаму таленавітаму земляку, але і карысная і пазнавальная крыніца інфармацыі для ўсіх, хто цікавіцца нацыянальнай музычнай культурай, – аматараў, музыказнаўцаў і даследчыкаў творчасці кампазітара.

З віртуальным праектам можна азнаёміцца на беларускай мове. У хуткім часе будуць прадстаўлены руская і англійская версіі праекта.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 43.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам