ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фатаграфічная любоў да Слоніма
Сугучча мастацкіх прастораў

Прэс-канферэнцыя, прысвечаная перавыданню Тураўскага Евангелля

Прэс-канферэнцыя, прысвечаная перавыданню Тураўскага Евангелля
Іншыя навіны

27 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная перавыданню Тураўскага Евангелля.


Тураўскае Евангелле, напісанае ў XI стагоддзі, з’яўляецца самым старажытным помнікам кніжнай культуры, створаным на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Рукапіс быў знойдзены ў 1865 годзе ў Тураве і з тых часоў знаходзіцца на пастаянным захоўванні ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (г. Вільнюс). Помнік уяўляе сабой Евангелле з дадатковымі запісамі, два з якіх былі зроблены ў пачатку XVI стагоддзя ад імя князёў Астрожскіх.

– Напярэдадні Дня ведаў, Дня беларускага пісьменства і Дня бібліятэк кампанія Xerox і Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавалі выдатны падарунак шырокаму кругу даследчыкаў, навучэнцаў і аматараў гісторыі – факсімільнае перавыданне рукапісу Тураўскага Евангелля, – адзначыў пад час адкрыцця прэс-канферэнцыі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. – Місіяй нашай бібліятэкі з’яўляецца вяртанне кніжнай спадчыны Беларусі праз факсімільнае перавыданне помнікаў, якія захаваліся: першым было перавыдадзена Слуцкае Евангелле і зусім нядаўна – Полацкае Евангелле.

– У Беларусі захавалася зусім нямнога гістарычных помнікаў. Тураўскае Евангелле з’яўляецца ўнікальным культурным помнікам нароўні з Нясвіжскім і Мірскім замкамі, – каменціруе значную падзею Аляксандр Швец, кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі Xerox у Рэспубліцы Беларусь. – Мы спадзяёмся, што рэалізацыя праекта дапаможа большай колькасці суайчыннікаў пазнаёміцца з гэтым рэдкім помнікам пісьменства, які складае неад’емную частку нашай культурнай і гістарычнай спадчыны.

Аляксандр Суша, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адказны рэдактар факсімільнага выдання адзначыў, што кніга была падрыхтавана з захаваннем усіх асаблівасцей арыгінала, у суправаджэнні гістарычных і кнігазнаўчых даследаванняў на беларускай, рускай і англійскай мовах, дзякуючы чаму з духоўным багаццем Беларусі зможа пазнаёміцца і сусветная супольнасць.

Старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, аўтар даследавання аб гісторыі Тураўскай зямлі, Пётр Лысенка расказаў, што Тураўскае Евангелле было напісана такім жа шрыфтом, што і Астрамірава Евангелле – найстаражытнейшы рукапіс сярэдзіны XI стагоддзя, створаны на Русі. Гэты факт сведчыць пра тое, што ствараліся рукапісы адначасова, а культура Русі і Беларусі была на адным, высокім, узроўні.

Святар Аляксей Хацееў, член выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы, перадаў прысутным блаславенне і вітальнае слова Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, падкрэсліўшы, што захаванне духоўнай спадчыны, перавыданне Тураўскага Евангелля, – вялікая падзея для народа Беларусі.

Факсімільныя копіі помніка славянскага пісьменства былі надрукаваны тыражом 500 экзэмпляраў з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій. Іх плануецца перадаць бібліятэкам, вышэйшым і сярэднім навучальным установам, айчынным і замежным установам навукі, культуры і адукацыі.

Перавыданне Тураўскага Евангелля стала працягам доўгатэрміновага праекта кампаніі Xerox і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па ўзнаўленні беларускіх помнікаў пісьменства і азнаямленні з імі шырокай грамадскасці. У рамках гэтага праекта ў 2012 г. быў выдадзены віленскі "Буквар" 1767 г. – самы ранні беларускі буквар з тых, што захаваліся. У далейшым мяркуецца прадоўжыць рэалізацыю падобных праектаў і выпусціць факсімільныя копіі іншых унікальных помнікаў кніжнай культуры.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам