ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь
5 гадоў новаму будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя кнігі “І марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны”

Прэзентацыя кнігі “І марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны”
Іншыя навіны

14 чэрвеня ў галерэі “Лабірынт” адбылася прэзентацыя кнігі Алеся Карлюкевіча “І марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны”.


Арганізатары мерапрыемства – выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Выданне ўяўляе сабой літаратурна-краязнаўчае даследаванне, якое падрабязна знаёміць з гісторыяй аднаго з рэгіёнаў Міншчыны – Пухавіцкага раёна. Менавіта на Пухавіччыне з’явіліся такія літаратурныя дзеячы, як Міхась Чарот, Аляксандр Ельскі і многія іншыя. Аўтар запрашае чытача ў падарожжа па літаратурных мясцінах свайго роднага рэгіёна.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі” Таццяна Бялова; дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі; галоўны рэдактар РВУ “Літаратура і Мастацтва”, пісьменнік, публіцыст Алесь Карлюкевіч; начальнік аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Крук; галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі” Ларыса Языковіч; галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Мікола Мятліцкі; пісьменнік, гісторык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Голубева і інш.

У рамках мерапрыемства дырэктар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі” Таццяна Бялова і аўтар кнігі Алесь Карлюкевіч перадалі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі кнігу “І марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны” з аўтографам пісьменніка.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам