ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскай абласной бібліятэцы
Статыстычныя паказчыкі дзейнасці бібліятэк

Прэзентацыя кнігі пра беларускае вяселле

Прэзентацыя кнігі пра беларускае вяселле
Іншыя навіны

29 сакавіка а 12-й гадзіне ў галерэі "Ракурс" (2-гі паверх) адбудзецца прэзентацыя кнігі А. Катовіч і І. Крука “Белорусская свадьба в пространстве традиционной культуры”.


Упершыню ў гісторыі даследаванняў традыцыйнай абрадавай практыкі праведзена комплекснае вывучэнне беларускага вяселля – аднаго з найбольш складаных рытуальна-абрадавых комплексаў, які суправаджаў важную сямейна-родавую падзею – стварэнне сям'і.

Аўтары паставілі перад сабой некалькі навуковых задач: разгледзець гісторыю фарміравання святочна-абрадавага комплексу, прааналізаваць храналогію падзей, пачынаючы ад трохтыднёвага перадвясельнага перыяду, бясконца вар'іруемы этап уласна вясельных падзей, нарэшце, паслявясельны перыяд фарміравання сям'і на працягу першага года сумеснага жыцця.

Кожны этап вясельнай дзеі, кожны абрадавы чын, атрыбут, прадпісанні, пажаданні, забароны, абмежаванні разглядаюцца на шырокім фоне традыцыйнай культуры нашага народа, што дазваляе больш выразна зразумець семантыку абрадавых дзеянняў, сімволіку прадметна-рэчыўнага свету, змест велізарнай колькасці народных песень.

Кніга адрасавана не толькі навукоўцам, але і маладым людзям, якія стаяць напярэдадні прыняцця адказнага рашэння пра святкаванне вяселля, іх бацькам, якія хацелі б зладзіць сямейнае свята ў адпаведнасці з адвечнымі беларускімі традыцыямі. Менавіта таму аўтары разглядаюць вяселле ў суадносінах з касмічнымі цыкламі і рытмамі, сістэмай сацыякультурных рэгламентацый. Яны падкажуць, як выбраць заручальны пярсцёнак, якім павінна быць адзенне жаніха і нявесты, як трэба ўпрыгожыць вясельны картэж, хто з блізкіх можа выконваць ролю шафера і шаферкі, сватоў, як вызначыць шлях вясельнага картэжу, як лепш сфарміраваць святочны стол і многае іншае.

Прэзентацыя кнігі будзе суправаджацца багатым відэарадам, дэманстрацыяй урыўкаў з відэафільмаў, актыўным уключэннем удзельнікаў імпрэзы ў мадэліраванне шматлікіх абрадавых сітуацый. На прэзентацыі прагучаць вясельныя песні ў выкананні студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама можна будзе набыць кнігу з аўтографамі аўтараў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам