ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Процідзеянне карупцыі: заканадаўства, вопыт, праблемы
“І скажа той, хто народзіцца...”

Прэзентацыя кнігі Віктара Корбута

Прэзентацыя кнігі Віктара Корбута
Іншыя навіны

30 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Віктара Корбута “Минск. Лучший вид на этот город”, якая выйшла ў выдавецкім доме “Звязда”.


Кніга Віктара Корбута складаецца з аўтарскіх даследаванняў гісторыі Мінска з XI да пачатку XXI стагоддзя, многія з якіх публікаваліся ў 2002–2013 гадах на старонках газеты “Советская Белоруссия”. Аўтар шукае ключ да загадкі ўзнікнення горада, разважае над праблемай узнаўлення гістарычнага цэнтра, шляхам супастаўлення гістарычных дадзеных робіць спробу ўстанавіць, якія самыя старыя пабудовы захаваліся і якія паданні пра іх існуюць. Храмы, кляштары, могілкі, грамадскія будынкі, іх мінулае і сучаснасць разглядаюцца не толькі з архітэктурнага пункта гледжання, але і праз лёсы звязаных з імі людзей.

Як адзначыў пад час прэзентацыі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, выданне такой кнігі вельмі значнае, паколькі раней Мінск быў абдзелены краязнаўчымі даследаваннямі, і толькі апошнія 10–15 гадоў ідзе работа па вывучэнні гісторыі горада.

Любімае месца ў беларускай сталіцы для Віктара Корбута – вуліца Няміга. “Тут адчуваеш, што ў горада ёсць гісторыя. Мая задача – данесці да людзей звесткі пра яго, каб у кожнага была магчымасць адкрыць для сябе той Мінск, які ён дагэтуль не ведаў”, – расказаў аўтар.

Пад час прэзентацыі Віктар Корбут пазнаёміў гасцей з героямі кнігі, расказаў пра значнасць кожнага з іх. Упрыгожылі прэзентацыю і музычныя нумары – перад прысутнымі выступілі вакалісткі студыі “Грані”.

Віктар Корбут – спецыяльны карэспандэнт аддзела культуры газеты “Советская Белоруссия”, аўтар звыш дзвюх тысяч публікацый пра мінулае нашай краіны ў выданнях Беларусі, Літвы, Расіі, лаўрэат Рэспубліканскага турысцкага конкурсу “Спазнай Беларусь”, Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая літара”, Рэспубліканскага конкурсу Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро”.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам