ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рух думак і душы
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Прэзентацыя мініяцюрнага выдання “Жалейкі”

Прэзентацыя мініяцюрнага выдання “Жалейкі”
Іншыя навіны

15 лютага ў 15.00 у музеі кнігі адбудзецца прэзентацыя мініяцюрнага выдання Янкі Купалы “Жалейка” і перадача яго ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Мерапрыемствы пройдуць у рамках святкавання 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай.

Арганізатары мерапрыемства – Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Вершаваны двухтомнік беларускага класіка Янкі Купалы “Жалейка” выйшаў у свет у выдавецтве Indigo (Азербайджан, г. Баку). Стваральнікам гэтага высокамастацкага зборніка з’яўляецца Зарыфа Салахава – старшыня Рэспубліканскага таварыства “Кніга”, дырэктар Музея мініяцюрных кніг г. Баку.

Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 67.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам