ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У гасцях у Бібліятэкі
Бібліятэкі, гранты, вопыт

Размовы ў зялёных

Размовы ў зялёных
Іншыя навіны

27 чэрвеня ў бібліятэцы адкрыецца выстаўка IV Міжнароднага пленэру тэкстыльнай скульптуры “Размовы ў зялёных”.


Выстаўка паспяхова падарожнічала цэлы год па лепшых музеях краіны. Свой трыумфальны тур на радзіме яна пачала ў мастацкім музеі фестывальнай сталіцы рэспублікі – Віцебску. Дасягнуўшы найвышэйшай кропкі, "Размовы ў зялёных" завяршаюць свой “тур” па краіне ў галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Экспазіцыя падрыхтавана аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэяй “БРАМА”, якая летась правяла ў Славакіі IV Міжнародны пленэр тэкстыльнай скульптуры. У праекце прынялі ўдзел беларускія мастакі тэкстылю – педагогі і выпускнікі мастацкіх факультэтаў і ВНУ нашай краіны, а таксама мастакі з Украіны, Славакіі, Расіі і іншых краін.

Скульптуры з лямца, стужак, карункаў выкананы ва ўсіх адценнях зялёнага колеру. Менавіта зялёны колер выбраны ў якасці сімвала свабоды, адкрытых магчымасцей для пошуку і эксперыменту. На экспазіцыі будуць прадстаўлены ўсе віды мастацкага тэкстылю, усе вядомыя тэхнікі работы з матэрыялам, самыя смелыя і нечаканыя іх спалучэнні, а таксама аўтарскія ноу-хау, якія выклікаюць ”выбух уяўлення”.

Мерапрыемства пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Запрашаем наведаць выстаўку.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам