ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя інвестыцыйных праектаў бібліятэкі ў рамках XVIII ММКВК
Сацыяльная справядлівасць: салідарнасць, гармонія, роўнасць

Роля ўстаноў адукацыі, выдавецтваў і бібліятэк у развіцці чытання

Роля ўстаноў адукацыі, выдавецтваў і бібліятэк у развіцці чытання
Іншыя навіны

10 лютага ў рамках XVІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала “Роля ўстаноў адукацыі, выдавецтваў і бібліятэк у развіцці чытання”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У рабоце круглага стала ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, РУП “Белпошта”, кіраўнікі і спецыялісты выдавецтваў, кнігагандлёвых арганізацый, пісьменнікі, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк.

Падчас пасяджэння круглага стала былі абмеркаваны пытанні актуальнай праблематыкі ўзаемадзеяння названых і іншых інстытутаў у сістэме “пісьменнік–чытач–бібліятэка”. Разгледжаны пытанні выдання і папулярызацыі беларускай літаратуры; механізмы фарміравання cпісаў сацыяльна значымых выданняў; падпіскі і распаўсюджвання перыядычных выданняў; выдання, распаўсюджвання і ўліку электронных кніг, камплектавання бібліятэчных фондаў электроннымі і аўдыявыданнямі, а таксама выданнямі для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

У рамках круглага стала адбылося ўзнагароджанне публічных бібліятэк за актыўную работу па камплектаванні фондаў бібліятэк сацыяльна значымай літаратурай у 2010 г. Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, выдавецтвамі “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”, “Вышэйшая школа”, рэдакцыйна-выдавецкай установай “Мастацкая літаратура”.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам