ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
RFID тэхналогіі ў бібліятэках
Шэкспір і сусветная музыка

Семінар і культурна-асветніцкая акцыя

Іншыя навіны

23 красавіка запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права і Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.


Арганізатары: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна.

Мерапрыемствы:

  • навучальны семінар “Аўтарскае права і сумежныя правы: асаблівасці прымянення ў дзейнасці бібліятэк Рэспублікі Беларусь” (пачатак у 10.00, пачатак рэгістрацыі ў 9.30; уваход правы бакавы; месца правядзення – прэс-цэнтр (пам. 308); удзел па папярэдніх заяўках);
  • культурна-асветніцкая акцыя “Музыка. Эпоха. Здабытак”, прысвечаная творчай спадчыне беларускага кампазітара А.В. Багатырова (пачатак у 14.00; месца правядзення – галерэя “Лабірынт”, 3-ці паверх).

Удзельнікі мерапрыемства:
прадстаўнікі ўстаноў культуры адукацыі,
спецыялісты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Месца правядзення:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск,
пр. Незалежнасці, 116.

Каардынатар:
Пшыбытка Віктар Вікенцьевіч.
Тэлефоны: (8 017) 293 27 70, 266 37 51;
е-mail: v_pshibytko@nlb.by

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам