З 17 па 20 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праведзены тэматычны семінар-трэнінг “Фарміраванне аўтарытэтных запісаў у сістэме карпаратыўнай каталагізацыі” для спецыялістаў РНТБ.
Пад час правядзення семінара-трэнінгу былі асветлены тэхналагічныя аспекты аўтарытэтнага кантролю на энтытэты “Тэматычны прадмет”, “Геаграфічная назва”, “Імя асобы” і інш., праведзены практычныя заняткі па фармаванні аўтарытэтных запісаў.
Вынікі семінара-трэнінгу абмеркаваны ў рамках круглага стала.