ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар-трэнінг па фарміраванні аўтарытэтных запісаў
Прэзентацыя навуковага выдання ў ЦНБ

ТІБО-2012

ТІБО-2012
Іншыя навіны

З 25 па 28 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі возьме ўдзел у XIX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2012”.


Па маштабе экспазіцый, складзе ўдзельнікаў, колькасці наведвальнікаў і ўвазе з боку СМІ форум "ТІБО" па-ранейшаму з’яўляецца лідарам сярод выставачных мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь. Выстаўка разлічана на шырокі круг зацікаўленых асоб, як прафесіяналаў, так і звычайных карыстальнікаў.

На стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будуць прадстаўлены яе інфармацыйныя рэсурсы і паслугі – інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; базы даных “Беларусь у асобах і падзеях”, “Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін”; “Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі”, “Электронная бібліятэка дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”; а таксама віртуальная чытальная зала; віртуальны цэнтр прававой інфармацыі; віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый “Адкрытая інфармацыя”; віртуальная даведачная служба “Спытай бібліятэкара”; служба электроннай дастаўкі дакументаў; інфармацыйныя тэхналогіі для карыстальнікаў з парушэннем зроку.

Такcама наведвальнікі змогуць азнаёміцца з выдавецкай, паліграфічнай і рэкламнай дзейнасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам