ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міжнародны валютны фонд: пабудова адзінай будучыні
Якога чалавека вырасцілі дзіцячыя фільмы?

Шчодрыя падарункі ад мастакоў!

Шчодрыя падарункі ад мастакоў!
Іншыя навіны

З нагоды юбілею ўсенародна любімага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала неверагодна каштоўны падарунак ад вядомага беларускага графіка Юрыя Якавенкі – афорт “Nicola. Да вокладкі кнігі «Дзікае паляванне караля Стаха»”, зроблены ў тэхніцы меца-тынта.

Гравюра надрукавана італьянскім выдаўцом Джуліана Якамучы ў 2010 г. Зараз работу можна пабачыць сярод шэрагу іншых цікавых і адметных экспанатаў літаратурна-мастацкай выстаўкі “Княства вобразаў і слоў”, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Юбілейнае чатырохмоўнае выданне “Дзікае паляванне караля Стаха” (2010), аздобленае непаўторнай графікай Юрыя Якавенкі, таксама можна ўбачыць у экспазіцыі і фондах бібліятэкі.

Калекцыя выяўленчых матэрыялаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама папоўніцца падарункамі ад беларускага мастака Ігара Кашкурэвіча – графічнай серыяй “Экалогія” і літаграфіямі да аповесці Васіля Быкава “Сотнікаў”.

Вялікі і шчыры дзякуй, паважаныя майстры! Здароўя і творчага натхнення вам!

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам