ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Маскве адкрылася выстаўка “Сімяон, сын Полацка”
Песні каляднага перыяду на беларускім Палессі

“Школа даследчыка” навучыць, дзе і як шукаць літаратуру

“Школа даследчыка” навучыць, дзе і як шукаць літаратуру
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі валодае шырокім спектрам электронных інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць не толькі нашы фонды і фонды іншых бібліятэк, але і дзясяткі мільёнаў лепшых сусветных публікацый з ліцэнзійных баз даных.

У такой разнастайнасці рэсурсаў можна знайсці навуковую інфармацыю для любой тэмы даследавання – пры ўмове, што вы ведаеце, як гэта рабіць. Для работы неабходны веданне асноў інфармацыйнага пошуку і пэўныя навыкі. Атрымаць іх можна на занятках “Школы даследчыка”, якія бясплатна праводзяць для арганізаваных груп (часцей за ўсё студэнтаў мінскіх ВНУ) супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі.

Да прыкладу, на працягу кастрычніка – снежня 2019 года спецыялісты аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання правялі шэраг практычных заняткаў па асновах пошуку ў базах даных для студэнтаў 1–2-га курсаў факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. На трэнінгах будучыя культуролагі атрымалі характарыстыку электронных інфармацыйных рэсурсаў, не толькі азнаёміліся з методыкай пошуку і асаблівасцямі фармулёўкі запытаў, але і змаглі замацаваць матэрыял на практыцы, ажыццявіўшы пошук на канкрэтных прыкладах з галіны культуралогіі.

Атрыманыя веды дазволяць студэнтам лёгка арыентавацца ў разнастайнасці рэсурсаў, а таксама выкарыстоўваць набытыя навыкі ў вучэбнай дзейнасці пры пошуку літаратуры для самастойных, кантрольных, курсавых, дыпломных і іншых навуковых прац.

Запрашаем усіх зацікаўленых на групавыя бясплатныя заняткі “Школы даследчыка”. Па дамоўленасці магчыма правядзенне выязных заняткаў на тэрыторыі навучальных устаноў.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 39, (8 017) 293 27 40.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам