ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Першы дзень Марафону майстар-класаў
Дзіцячы пакой запрашае

Слова і слава Скарыны: да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Слова і слава Скарыны: да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
Іншыя навіны

3 мая Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура” прэзентуе кнігу “Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка”.


Выхад кнігі прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і ажыццёўлены пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Выданне ўключае найбольш яркія і арыгінальныя нарысы, створаныя на працягу цэлага стагоддзя вывучэння жыццёвага шляху і творчай спадчыны вялікага беларускага асветніка Францыска Скарыны. Іх аўтарамі з’яўляюцца вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы, пісьменнікі, навукоўцы, супрацоўнікі бібліятэк і музеяў, журналісты (М. Гарэцкі, У. Караткевіч, А. Адамовіч, А. Бутэвіч, Я. Неміроўскі, У. Пічэта і інш.). Сабраныя разам, гэтыя нарысы ствараюць цэласны, багаты і шматгранны вобраз першадрукара, адлюстроўваюць веліч і значнасць яго справы. У залежнасці ад зместу твораў яны прадстаўлены ў структуры чатырох раздзелаў – “Дзеі Скарыны”, “Слова Скарыны”, “Слава Скарыны” і “Сусвет Скарыны”.

Выданне адрасавана шырокай чытацкай аўдыторыі, усім неабыякавым да мінулага Беларусі, яе культурнай спадчыны, традыцый кнігадрукавання і асветы.

Укладальнік кнігі – Аляксандр Суша, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, культуролаг, кнігазнавец, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Пачатак мерапрыемства а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам