25 мая 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла сустрэча міністра культуры У.Ф. Мацвейчука і старшыні савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Н.М. Мазай з лаўрэатамі фонду 2008 і 2009 гадоў.
У рамках мерапрыемства для ўдзельнікаў сустрэчы была праведзена экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з наведваннем агляднай пляцоўкі.
Міністр культуры і старшыня савета фонду павіншавалі дзяцей з атрыманнем гранд-прэмій, уручылі ім медалі лаўрэатаў, кветкі і памятныя падарункі ад Міністэрства культуры.
Завяршылася сустрэча фатаграфаваннем.