22 мая 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Інтэрнэт-тэхналогіі ў бібліятэках”.
Адкрыў семінар, арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, яе дырэктар Раман Сцяпанавіч Матульскі. На семінары прысутнічала больш за сто прадстаўнікоў бібліятэк Мінска і ўсіх абласцей Беларусі.
Мэтай яго правядзення стала павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў публічных бібліятэк у сферы выкарыстання інтэрнэт-тэхналогій у бібліятэчнай справе.
У ходзе семінара былі абмеркаваны наступныя пытанні: стан і перспектывы развіцця інтэрнэт-тэхналогій у бібліятэках; крытэрыі вызначэння якасці бібліятэчных сайтаў; інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне аддаленых карыстальнікаў; а таксама інфармацыйная і тэхнічная падтрымка бібліятэчных сайтаў.
Удзельнікі семінара змаглі пазнаёміцца з вопытам укаранення інтэрнэт-тэхналогій у работу Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска, а таксама вопытам прымянення тэхналогіі “Web 2.0” на сайце Навуковай бібліятэкі БНТУ.