ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Інтэрнэт-тэхналогіі ў бібліятэках
Форум бібліятэкараў Беларусі

"У пачатку было слова..."

"У пачатку было слова..."
Іншыя навіны

З 21 мая па 30 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) пройдзе кніжная выстаўка “У пачатку было слова...”, прысвечаная Дню славянскага пісьменства і культуры (24 мая).


Ці дасканала вывучаны кірыліца і глаголіца і як яны ўзніклі? Ці існавала пісьменства ў славян да Кірыла і Мяфодзія? Ці карысталіся нашы продкі рунамі і складовым пісьмом? Як дайшла да нас, вандруючы праз эпохі, складзеная, мяркуецца, жрацамі славянскага бога Вялеса ў ІХ стагоддзі “Кніга Вялеса” – бясцэнны найстаражытнейшы дакумент, унікальная крыніца ведаў пра мову, культуру, веру продкаў усіх славянскіх народаў? На гэтыя і многія іншыя пытанні можна знайсці адказы, наведаўшы выстаўку, якая прапануецца.

Кніжная экспазіцыя складаецца з 4 раздзелаў. У першым – “Славянскі свет: ад вытокаў да будучыні” – прадстаўлены матэрыялы міжнародных навуковых канферэнцый, прысвечаных айчыннаму славяназнаўству; кніга С.І. Касцяна пра гісторыю міжнароднага славянскага руху; стэнаграфічная справаздача ІХ Усеславянскага з’езда, які праходзіў у Мінску ў ліпені 2005 г.; працы найбуйнейшага спецыяліста па менталітэце народаў свету Г.Д. Гачава, а таксама гістарычныя кнігі, што змяшчаюць звесткі пра тэрыторыі рассялення старажытных славян.

У другім раздзеле асветлены перадумовы ўзнікнення і станаўлення пісьмовай культуры; пададзены жыццяпісы яе стваральнікаў – святых братоў Кірыла і Мяфодзія, а таксама іх вучня і паплечніка Клімента Ахрыдскага; сабраны каталогі кніг кірылаўскага друку, што знаходзяцца ў розных бібліятэках (у тым ліку і ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі); адлюстравана гісторыя ўзнікнення славянскага кнігадрукавання і роля перакладаў Бібліі ў станаўленні славянскіх літаратурных моў.

У раздзеле “Параўнальнае мовазнаўства і гісторыя моў” прадстаўлена гісторыя праславянскай мовы; апісаны мовы славянскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і; змешчаны артыкулы пра ўсе славянскія мовы (жывыя і мёртвыя, вялікія і малыя), даклады беларускай дэлегацыі міжнародных з’ездаў славістаў; хрэстаматыя арыгінальных твораў айчынных і замежных аўтараў, якія даследавалі тыя ці іншыя аспекты этналінгвістыкі.

Заключная частка экспазіцыі асвятляе традыцыйную духоўную культуру славянскіх народаў.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Карысныя спасылкі:

Маскоўскі дом нацыянальнасцей

Дзяржаўная акадэмія славянскай культуры

Міжнародная славянская акадэмія

Міжнародны славянскі інстытут

Інстытут мовазнаўства РАН

Кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства (БДУ)

Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы

Інстытут тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла БДУ

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла»

Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам