ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пасяджэнні Генеральнай асамблеі асацыяцыі EIFL
Візіт дэлегацыі Турцыі

Тэставы доступ да электроннай бібліятэкі MYBRARY

Тэставы доступ да электроннай бібліятэкі MYBRARY
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і арганізацый – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да электроннай бібліятэкі MYBRARY.


MYBRARY – паўнатэкставая база даных кніг па эканоміцы, праве, кіраванні, маркетынгу і сумежных тэмах. Рэсурс змяшчае якасную падборку вучэбнай і публіцыстычнай літаратуры на рускай (у асноўным) і англійскай мовах, а таксама папулярныя дзелавыя кнігі: мемуары выдатных асоб, “сакрэты поспеху” ад вядомых прадпрымальнікаў, парады і рэкамендацыі бізнес-экспертаў і фінансавых аналітыкаў, дапаможнікі па развіцці практычных навыкаў. Як правіла, гэта перакладныя выданні, якія паспелі заваяваць папулярнасць за мяжой і выдадзены ў Расіі вядучымі выдавецтвамі.

У рамках тэставага доступу для чытання адкрыты поўныя тэксты каля 2 000 выданняў.

Доступ арганізаваны па 09.12.2013.

Для карыстальнікаў арганізацый-партнёраў доступ ажыццяўляецца праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам